Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Конкурсная праграма "Скарбы роднага краю"

Дата: 25 ноября 2013 в 11:06, Обновлено 2 декабря 2013 в 16:42
691 просмотр

У суботу, 23 лістапада, для 5-7 класаў была арганізавана конкурсная праграма, з мэтай зберажэння і ўмацавання беларускіх традыцый, папулярызацыі беларускай культуры.

 

Сапраўдныя патрыёты павінны ведаць, што ў аснове станаўлення і развіцця беларускай нацыі стаіць народ.  Але не кожны ведае, што аснаўнай умовай вылучэння людзей, як нацыі, з’яўляецца  слова. Конкурс дазволіў  высветліць яго ўдзельнікам, якія скарбы ляжаць ў аснове нашага слова, нашага краю, таму і называлася праграма “Скарбы роднага краю”. 

 У састаў журы ўваходзілі: галоўны суддзя, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Федзюкевіч Т.Л., старшыня савета піянерскай дружыны Шынковіч Аляксей.

Самы цікавы падконкурс - хатняе заданне, каманды павінны былі падрыхтаваць інсцэніроўку беларускіх баяк, легендаў і казак. 

Ўсе класы праявілі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы, вынікам таму служаць высокая якасць  літаратурнага і музыкальнага матэрыялу, гульні акцёраў, дэкаратыўна-мастацкае афармленне, вытрыманы  рэгламент. Таленавіта падрыхтаваліся 7Б і 6 класы, яны атрымалі найвышэйшыя балы. Але апошні конкурс – конкурс капітанаў паўплываў на вынік. Капітанам трэба было выразна прачытаць вершы, тут раўным не было 7А класу, Шылак Ілона амаль выцягнула сваю каманду.

Вынікі наступныя:

1 месца – 7А клас, класны кіраўнік Панкевіч М.Ю.

2 месца – 6 клас, класны кіраўнік Кашко Р.Б

3 месца – 7Б клас, класны кіраўнік Пузырэўская А.Н.

Каманды атрымалі дыпломы, ракеткі для малога тэнісу, цукеркі.

Конкурс завяршыўся дыскатэкай.

Ініцыятар конкурсу - педагог-арганізатар Лютарэвіч В.Дз.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.