Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гiсторыка-этнаграфічны музей "Спадчына"

Дата: 13 ноября 2015 в 13:10, Обновлено 22 октября 2023 в 14:56

Историко-краеведческий музей  «Спадчына»

231300, Гродненская обл., г. Лида, ул. П.Морозова, 17. Тел. (80154) 607986

Сайт (страница) музея: https://10lida.schools.by/pages/gistoryka-krajaznachy-muzej-spadchyna

Дата открытия – 18 декабря 2014 года (музейная комната была основана 6 мая 2005 г.)

Музей располагается в отдельном помещении  площадью 17 м<sup>2</sup>.

Количество экспонатов – 206 (ОФ-166).

Краткая аннотация раздела экспозиции

Раздел «Образ жизни и быт белорусской деревни конца ХIХ – начала ХХ века» построен по тематическому принципу:

а) Интерьер белорусской избы

б) Основные виды и изделия белорусского декоративно-прикладного искусства

Руководитель музея – Жебрик Анна Эдмундовна, учитель белорусского языка и литературы СШ №10 г.Лиды

ПОЛОЖЕНИЕ

о школьном историко-краеведческом музее «Спадчына»

 ГУО «Средняя школа №10 г. Лиды»

Совет музея «Спадчына»

Тэкст экскурсіі «Побыт беларусаў на пачатку ХХ стагоддзя”

    Шырока раскінуліся абсягі беларускай зямлі. Тэрыторыя нашай краіны - каля 208 тысяч квадратных кіламетраў. Беларускі край славіцца гарадамі і вёскамі, рэкамі і азёрамі, багатымі і прыгожымі лясамі, лугамі і палеткамі.

     Але галоўнае багацце любой краіны - яе людзі, якія жывуць тут, ствараюць матэрыяльныя і духоўныя багацці, зберагаюць іх, каб перадаць нашчадкам.

     Сёння я прапаную здзейсніць падарожжа ў этнаграфічнае мінулае нашай мясцовасці. Давайце на некаторы час перанясёмся прыкладна ў XIX стагоддзе, пазнаёмімся з тым, як жылі і працавалі нашы продкі, як вялі гаспадарку, бавілі час, у што апраналіся, чым харчаваліся, як выхоўвалі дзяцей, якія сямейныя традыцыі захаваліся да нашага часу.

     Бацька ў традыцыйнай сям’і перш за ўсё кармілец, руплівы гаспадар, шчыры працаўнік. Дзень пачынаўся для яго з узыходам сонца і заканчваўся, калі сонца заходзіла. Ён араў, баранаваў, сеяў збожжа, вывозіў гной, касіў сена, нарыхтоўваў бярвёны, будаваў, малаціў, малоў, плёў кошыкі...

     Пачынаючы з 4-5 гадоў, маленькі сын уцягваўся ў працу па доме, выконваў і ролю нянькі, калі не было дзяўчынак. 3 сямі гадоў сын дапамагаў маці карміць свойскую жывёлу. А пастухоўскі век пачынаўся з сямі гадоў і заканчваўся ў 12-13, а з 13-14 гадоў сыны пачыналі выконваць “мужчынскую працу” па гаспадарцы разам з бацькам.

    Пра занятасць сялянскіх дзяцей, адсутасць вольнага часу сведчаць народныя прымаўкі: мальцу б пагуляць, ды трэба працаваць; гуляй, ды работу знай; нельга ў цацы, калі шмат працы..

     Аднак дзеці і падлеткі ўсё ж знаходзілі час для гульняў, і аб гэтым сведчыць вялікая колькасць цацак, якія захаваліся. Для вырабу цацак беларусы выкарыстоўвалі разнастайны прыродны матэрыял: гліну, салому, лён, бяросту, шышкі, кару дрэў, жалуды, кавалачкі тканіны.

    Найболын распаўсюджанымі ў Беларусі былі гліняныя цацкі. Фігуркі з гліны адлюстроўвалі хатніх жывёл і птушак: козлікаў, пеўнікаў, бычкоў.

     Традыцыйнымі сталі саламяныя фігуркі людзей, птушак, жывёл, якія спачатку выконвалі ролю сімвалаў, нават выкарыстоўваліся ў абрадах і надзяляліся магічнай сілай. А ў 60-я гады XX стагоддзя саламяныя фігуркі набылі мастацкія якасці і вырабляюцца сёння як сувеніры.

     Ну што, паспрабуем пагуляць?. У нашым музеі ёсць куток гаспадара і тыя прылады працы, якімі карыстаўся мужчына. Вам патрэбна не толькі хутка і дакладна даць адказ на пытанне, але знайсці і паказаць гэтую прыладу.

Мы ўмелыя работнікі, аратыя і плотнікі, сена касілі, будавалі дом, што рабілі...

тапаром? - ... (рубілі);

нажом для рэзкі торфу - ... (рэзалі);

цапамі - ... (малацілі);

касой - ... (касілі);

лазой - ... (плялі лапці);

рубанкам- ... (стругалі);

рагачом - ... (пераварочвалі сена);

драўлянай сахой - ... (акучвалі бульбу);

бараной - ... (баранавалі поле);

плугам - ... (аралі).

     А цяпер давайце вызначым ролю жанчыны ў сям’і. Па колькасці змешчаных тут рэчаў хатняга побыту можна меркаваць, што нялёгкім было і жыццё жанчыны. На паліцы захоўвалі міскі, слоікі, лыжкі, збаны, макацёры - гліняны посуд, у якім церлі каноплі альбо мак, каб атрымаць малачко, яно патрэбна было ў час посту на бедную куццю, бойка - масла біць. 3 ранку да вечара ўвіхалася жанчына па гаспадарцы. ГІаліла ў печы, гатавала ежу, мыла бялізну, даглядала дзяцей, палола грады, карміла жывёлу, жала збожжа, сушыла і зграбала сена, капала бульбу, церабіла і мяла лён, часала кудзелю і воўну. А доўгімі зімовымі вечарамі прала, ткала, вышывала, шыла адзенне. Кожная вясковая дзяўчына павінна была ўмець ткаць і прасці. У нашым музейным куточку можна ўбачыць гэтыя прылады. Усе яны - арыгінальныя старадаўнія рэчы, якія датуюцца пачаткам XX стагоддзя.

Гэта трапачы - трапалі лён;

прасніца - прастасаванне для прадзення льну;

верацёны - прылада для ручнога прадзення, навівання нітак;

розныя віды дзядкоў - для перамоткі нітак;

калаўротак (або самапралка) - драўляная прылада для механізаванага прадзення кудзелі і воўны ў хатніх умовах;

пранік - пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім аббівалі снапы лёну і проса, гіерылі бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні;

качалкі - дразляныя прыстасаванні для разгладжвання тканых вырабаў (бялізны, адзення).

     Даўней у сялянскіх сем’ях дзяўчынак з сямі гадоў вучылі гірасці, а да пятнаццаці гадоў яны ўжо ўмелі ткаць і рыхтаваліся самі сабе пасаг. Калі дзяўчынка не ўмела ткаць ці вышываць, то яе называлі “няўмекай”, “няздольніцай”. Яна доўга вымушана была шукаць сабе мужа, у той час як для працавітай жаніхі знаходзіліся значна хутчэй. Амаль усе дзяўчаты добра вышывалі. У кожнай мясцовасці вышыўка была непаўторнай, каларытный. У Беларусі вядома больш за 100 спосабаў і відаў вышыўкі. Сімволіка беларускага арнаменту вельмі моцна звязана з прыродай і расліннасцю.

     Такім чынам, мы разгарнулі яшчэ адну старонку гісторыі Беларусь Сціплы, добры, працавіты, шчыры і гасцінны наш народ.

      Калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі, да культуры свайго народа. Кожны чалавек павінен ведаць, дзе яго карані, адкуль ён родам, як жылі яго дзяды і прадзеды, як і чым сустракалі гасцей, якя мелі звычаі і традыцыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.