Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

І ажываюць у памяці простыя імёны… (В.Р.Ляцецкая)

Дата: 16 ноября 2015 в 14:58, Обновлено 8 декабря 2021 в 21:34

Вайна…  Боль, страты, смерць як шмат страшнага ў гэтых словах. Мы, дзеці, якія жывем у 21стагоддзі, нават не можам сабе ўявіць тую жудасную  усёпажыральную сілу, якая прыносіла толькі пакуты і душэўную пустэчу.

Мы  нарадзіліся і выраслі ў мірны час. Мы ніколі не чулі гукаў сірэн ваеннай трывогі, не бачылі разбураных бомбамі хат. Нам цяжка паверыць, што чалавечае жыццё можа абарвацца ў адзін момант. Мы не ведаем, як пахнуць порах і кроў, але мы ведаем, як цудоўна жыццё! Таму мы не маем права забыць тых людзей, якія загінулі дзеля таго, каб мы цяпер жылі. Мы абавязаны помніць

І нам, толькі  нам, захоўваць простыя імёны ў памяці пакаленняў. 


Адно з такіх імёнаў – Ляцецкая Вера Рыгораўна.  Былая настаўніца нашай школы, ветэран вайны, працы і Узброеных сіл.

“Мая маладосць – гэта Вялікая Айчынная вайна, – напісала Вера Рыгораўна ў сваёй аўтабіяграфіі. – Для многіх з вас вайна – гэта старонкі гісторыі, эпізоды з прачытаных кніг, апавяданні бацькоў, дзядоў.  Для мяне ж – гэта партызанскія зямлянкі, начныя походы, гэта балоты Палесся, лясныя сцяжынкі Міншчыны, разведка, падполле на Гродзеншчыне.

Для людзей майго пакалення Вялікая Айчынная – гэта частка нашага жыцця, самая незабыўная, самая трывожная і хвалюючая, самая шчаслівая і дарагая, бо кропля нашага ўкладу ў агульнанародную барацьбу за свабоду і незалежнасць нашай любімай Радзімы ўлілася ў мора нянавісці да акупантаў. У гэтым моры і ўтапілася фашысцкая нечысць. Да апошняга дыхання я буду помніць падзеі гэтых дзён”.

Вайна застала Веру Рыгораўну ў Заходняй Беларусі , дзе яна працавала ў школе, а яе муж - у пракуратуры. Гул самалётаў, стук у акно, настойлівы, нецярплівы падняў іх з пасцелі. Доўга не магла Вера Рыгораўна сцяміць, што пачалася вайна.  І толькт артабстрэл  вывеў з адранцвення….

Вось яна з вераніцай бежанцаў ідзе на ўсход, а з лесу, дзе прытаіліся фашысцкія дэсантнікі , іх паліваюць свінцовым агнём, бамбяць з паветра. А яны ідуць туды, дзе ўзыходзіла сонейка, а колькі іх засталося ляжаць на жыневых узмежках на лясных сцежках. Уцалелыя ішлі, шукалі прызыўныя пункты, каб прымкнуць да арміі і біць фашысцкую гадзіну.

Муж Веры Рыгораўны пайшоў у Чырвоную Армію, а яна параненая, чуць жывая засталася на Міншчыне, а 25 верасня 1941 года нарадзіла сына, Івана.

Як толькі з’явіліся партызанскія атрады ў іх мясцовасці, сям’я Ляцецкіх уключылася ў падпольную барацьбу супраць фашыстаў у складзе спецгрупы генштаба СА “Грыб”. Усё жыццё Вера Рыгораўна памятала, як з малым на руках хадзіла ў разведку. Яна павінна была пранікаць туды, куды не змаглі мужчыны-разведчыкі.

Вось як пісала сама Вера Рыгораўна:

У разведку…

Не раз у разведку з сынам ішлі,

Лістоўкі у чэпчыку трымалі.

А міны, што у дэпо няслі,

У буханцы хлеба захавалі.

А колькі раз мы чулі “Хольт!”

-Куды ты з дзіцём валачэшся?

Што ў кашы? А ну, давайт!

На месцы стой! Ужо не спасешся!

-Не плач, сынок, хутчэй засні.

Туліся к сэрцу. Тут цяплее.

Канец дарогі! Ужо прыйшлі.

На цёплай печы адагрэю.

Гэта толькі адзін маленькі эпізод. А колькі іх было ў жыцці Веры Рыгораўны?

Сорак гадоў Вера Рыгораўна працавала ў школе. Выхоўвала сваіх вучняў сумленнымі, мужнымі, стойкімі барацьбітамі за пабудову самага  шчаслівага жыцця  на зямлі.

А мы, цяперашнія вучні, імкнемся захаваць памяць пра гэтага цудоўнага чалавека для будучых вучняў нашай школы. Памяць!.. Час не падуладны над ёй. І колькі б дзесяцігоддзяў не прайшло, ў нашых сэрцах навечна застануцца імены герояў, якія аддалі жыццё за нашу будучыню.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.